Знайсці
28.01.2022 / 13:23РусŁacБел

Суд адправіў дзяўчыну на «суткі» за БЧБ-сцяг на акне

Суд Партызанскага раёна Мінска 8 студзеня разгледзеў справу 25-гадовай мінчанкі Вольгі Пракоп, якая павесіла БЧБ-сцяг на акно. Затрымалі яе ўвечары 7 студзеня.

Ілюстрацыйнае фота

У Партызанскім РУУСе на дзяўчыну склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП, за «несанкцыянаванае пікетаванне БЧБ-сцягам, размешчаным на акне прыватнага дома», паведамляюць праваабаронцы. 

На судзе Вольга віну не прызнала, а заявіла, што выкарыстоўвала сцяг у якасці фіранкі і пікет не праводзіла. Да матэрыялаў справы далучылі фотаздымкі, якія міліцыянты зрабілі з вуліцы. 

Суддзя Наталля Дзядкова прызнала Вольгу вінаватай і арыштавала яе на 7 сутак.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930