Знайсці
28.01.2022 / 13:09РусŁacБел

Лаўроў паведаміў, што перамовы з Мінскам аб лёсе карпункта «Камсамольскай праўды» патрабавалі цішыні

Расійскае МЗС вяло перамовы з кіраўніцтвам Беларусі ў сувязі з закрыццём мясцовага карпункта расійскай «Камсамольскай праўды», сітуацыя «патрабавала цішыні», і ў выніку Мінск цяпер згодны на адкрыццё любых карпунктаў, у якіх бы працавалі толькі расіяне, заявіў кіраўнік МЗС Сяргей Лаўроў.

Журналіст «Камсамолкі» Генадзь Мажэйка знаходзіцца за кратамі з 1 кастрычніка

Падчас інтэрв'ю міністра Лаўрова чатыром радыёстанцыям яго спыталі, чаму МЗС маўчыць і не заступаецца за расійскіх журналістаў у сітуацыі з арыштам у Мінску карэспандэнта «Камсамольскай праўды ў Беларусі» Генадзя Мажэйкі, які працаваў у тым ліку ў Маскве, а таксама з вымушаным закрыццём карпункта «КП» у Беларусі, піша «Інтэрфакс».

Па яго словах, МЗС выказвала заклапочанасць у сувязі з закрыццём карпункту «КП у Беларусі». Аднак ён падкрэсліў, што ў гэтай сітуацыі гаворка ідзе пра грамадзян Беларусі, а «гэта трошкі іншая гісторыя», бо любая краіна ў дачыненні да сваіх грамадзян кіруецца ўласнымі законамі.

***

Вечарам 28 верасня на сайце kp.by быў апублікаваны артыкул беларускага журналіста Генадзя Мажэйкі з успамінамі былой аднакласніцы пра айцішніка Андрэя Зельцэра, які застрэліў супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка ў сваёй кватэры на вуліцы Якубоўскага ў Мінску.

Раніцай наступнага дня сайт «Камсамолкі» ў Беларусі быў заблакаваны паводле рашэння Мінінфарма. 

Генадзь Мажэйка быў затрыманы 1 кастрычніка паводле ч. 3 арт. 130 (Распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці) і арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады). Яму пагражае да 12 гадоў зняволення. 5 кастрычніка было прынятае рашэнне пра закрыццё беларускага офіса «Камсамолкі».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930