Знайсці
28.01.2022 / 12:48РусŁacБел

Лаўроў назваў умову для разрыву адносін з Захадам

Магчымы разрыў адносін не ў інтарэсах Масквы або самога Захаду, заявіў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў у інтэрв'ю расійскім журналістам. Аднак ён магчымы ў тым выпадку, калі супраць Расіі будзе прыняты самы жорсткі санкцыйны пакет, які ўключае адключэнне ад сістэмы SWIFT, заявіў Лаўроў.

Фота РБК

«Што тычыцца пагроз увядзення санкцый, амерыканцам сказана было, што вось той пакет, які суправаджаецца поўным адключэннем ад фінансава-эканамічных сістэм, якія кантралююцца Захадам, будзе эквівалентны разрыву стасункаў. Не думаю, што гэта у чыіх-небудзь інтарэсах», — цытуе кіраўніка МЗС Расіі РБК.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што правал перамоваў прывядзе да «мераў у адказ». «Калі нашы спробы дамовіцца аб узаемапрымальных прынцыпах гарантавання бяспекі ў Еўропе не дадуць выніку, тады мы будзем прымаць меры ў адказ», — сказаў ён.

Лаўроў нагадаў пра словы Уладзіміра Пуціна аб тым, што гэтыя меры могуць быць самымі рознымі, і аб тым, што прэзідэнт паабяцаў прымаць рашэнні, зыходзячы з прапаноў, якія прадставяць ваенныя.

Адключэнне Расіі ад сістэмы міжбанкаўскага абмену інфармацыяй SWIFT прадугледжвалася ў самых жорсткіх варыянтах санкцый, якія Захад пагражае ўвесці ў выпадку разрыву стасункаў з Расіяй. Яно было прапісанае ў Сенацкім законапраекце дэмакратаў, законапраекце рэспубліканца Марка Рубіа і іншых. Пакуль ні адзін з іх не выйшаў на этап разгляду палатамі Кангрэса ЗША.

Чытайце таксама:

ЗША прыгразілі «так ці інакш» спыніць Nord Stream 2 з-за Украіны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930