Знайсці
28.01.2022 / 07:58РусŁacБел

Дзярждэп ЗША: Cанкцыі супраць Мінска захаваюцца, пакуль улады не спыняць рэпрэсіі да беларускага народа

Неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зняволеных заклікаў беларускія ўлады Дзяржаўны дэпартамент ЗША. Адпаведную заяву за подпісам дзяржсакратара Энтані Блінкена з'явілася 27 студзеня на сайце ведамства.

Дзярждэпартамэнт нагадаў, што паводле звестак беларускіх праваабаронцаў на 27 студзеня ў месцах зняволення знаходзіцца больш за 1000 палітвязняў.

«Злучаныя Штаты зноў заклікаюць да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных прызнаючы гэта, як неабходны крок Беларусі для пераадолення палітычнага крызісу. Мы працягнем дамагацца правасуддзя для ахвяр [палітычных рэпрэсій] і адказнасці для парушальнікаў. Мы заклікаем Беларусь выконваць узятыя на сябе абавязацельствы, як дзяржавы — ўдзельніка арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, і міжнародныя прававыя абавязацельствы па абароне правоў і асноўных свабод чалавека. Мы падтрымліваем народ Беларусі, які імкнецца да будучыні, заснаванага на вяршэнстве закона і адказным дэмакратычным дзяржкіраванні», — паведамляецца на сайце Дзярждэпу ЗША.

«Са жніўня 2020 года ЗША ў каардынацыі з саюзнікамі і партнёрамі ўвялі пяць блокаў санкцый у дачыненні да афіцыйных асоб і прыхільнікаў жорсткага рэжыму Лукашэнкі. Гэтыя санкцыі захаваюцца, пакуль улады не спыняць пастаянныя рэпрэсіі ў дачыненні да беларускага народа, у тым ліку вызваліўшы без усялякіх умоваў усіх палітычных зняволеных», — дадаў Блінкен.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930