Знайсці
27.01.2022 / 18:48РусŁacБел

Следчыя высвятляюць, чаму ўчора пад Магілёвам упаў будаўнічы кран. Пакуль вінавацяць сістэму бяспекі

Вечарам 26 студзеня на аб'екце ў аграгарадку Палыкавічы Магілёўскага раёна адбылося падзенне вежавага крана. У момант здарэння машыніст знаходзіўся ў кабіне і рабіў пад'ём двух гружаных паддонаў.

У выніку падзення 34-гадоваму рабочаму былі прычыненыя розныя траўмы. Ён шпіталізаваны.

Супрацоўнікі Магілёўскага міжраённага аддзела Следчага камітэта правялі агляд месца здарэння, апытаныя відавочцы, плануецца прызначэнне судова-медыцынскай экспертызы.

Па адной з версій, не спрацавала сістэма бяспекі працы вежавага крана.

Чытайце таксама:

Пад Магілёвам падчас працы ўпаў будаўнічы кран

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930