Знайсці
27.01.2022 / 14:09РусŁacБел

Палітзняволеная па «справе студэнтаў» выйшла замуж у калоніі. Муж узяў яе прозвішча

Былая студэнтка педагігічнага ўніверсітэта Яна Арабейка асуджаная за ўдзел у акцыях пратэсту на 2,5 года. Затрымалі яе разам з іншымі студэнтамі восенню 2020-га. Сёмы месяц дзяўчына знаходзіцца ў жаночай калоніі ў Гомелі. 27 студзеня стала вядома, што яна змагла заключыць шлюб з хлопцам, які ўвесь час падтрымліваў яе — пісаў лісты, насіў перадачы ў СІЗА, а цяпер возіць і ў калоніі. Цяпер, калі яны афіцыйна сталі сям’ёй, у іх з’явілася права на спатканні.

«Дарагія падпісчыкі, адбыўся шлюб», — напісаў на сваёй старонцы ў Facebook Валеры Тамілін і выклаў святочны фотаздымак.

Фота: Facebook Валера Таміліна

Ужо потым хлопец падзяліўся фота пасведчання, у якім адзначана, што яго прозвішча пасля шлюба будзе таксама Арабейка.

Фота: «Радыё Свабода»

Валера Тамілін і студэнтка БДПУ Яна Арабейка, адна з фігурантак «справы студэнтаў», пазнаёміліся летам 2020-га. Спачатку ўзнікла сімпатыя, але ўвосень яны перасталі кантактаваць. 12 лістапада — у дзень арышту — дзяўчына паспела напісаць Валеры: «Мне будзе спакайней, калі ты працягнеш мне пісаць».

Увесь час, пакуль Яна за кратамі, Валера піша ёй лісты і адпраўляе перадачы. Пабрацца шлюбам яны вырашылі даўно, але была праблема з тым, што згубіўся пашпарт дзяўчыны. І вось, 27 студзеня, хлопец напісаў на сваёй старонцы ў адной з сацсетак, што яны змаглі распісацца. Сумеснага фота няма, ніякай здымкі ў калоніі быць не можа. 

«Яна прыняла ўсё як ёсць: цуду не адбудзецца, і трэба неяк жыць, — расказваў Валерый. — У СІЗА на пачатку ў яе была праблема з камунікацыяй. Вельмі моцна змянілася кола. Адна справа — з аднагрупнікамі і сябрамі са школы камунікаваць, іншая — з дарослымі людзьмі, якія шмат што прайшлі. Яна пасталела за гэты год. Вельмі важна, што яна адчувала, што не адна, што мы яе падтрымліваем. Нават калі лісты зусім не даходзілі, мы ўсё адно стараліся паказаць, што мы не забыліся пра яе — рабілі перадачы кожную сераду і суботу».

У лістах з калоніі дзяўчына прасіла не выпісваць ёй газет, бо іх выкідваюць. У яе была камісія па ўмоўна-датэрміновым вызваленні — пакаранне пакінулі без зменаў.

Яна Арабейка — актывістка «Задзіночання беларускіх студэнтаў», вучылася ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце. Яна была затрыманая ў інтэрнаце 12 лістапада 2020 года ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Спачатку дзяўчыну змясцілі пад варту ў СІЗА КДБ, затым перавялі ў ізалятар на Валадарскага.

Суд па справе праходзіў летам 2021 года, фігурантамі былі 12 чалавек — студэнты, выпускніца ВНУ і адна выкладчыца. Абвінавачаныя, па версіі следства, распрацавалі план па прыцягненні ў пратэсную актыўнасць студэнтаў і супрацоўнікаў ВНУ. Некаторыя з іх былі ўдзельнікамі, а некаторыя — адміністратарамі чатаў у мэсэнджарах, дзе абмяркоўвалася месца і час правядзення акцый. Такія дзеянні, адзначана ў абвінавачванні, прывялі да парушэння «нармальнай працы ўстаноў адукацыі». 

У выніку віну прызнаў толькі адзін фігурант, Глеб Фіцнер, ён атрымаў 2 гады пазбаўлення волі. Астатнія фігуранты, у тым ліку Яна Арабейка — 2,5 года зняволення. Прысуд быў агучаны ў ліпені. З улікам утрымання пад вартай большасці фігурантаў заставалася адбыць тэрмін у год і тры месяцы. 

«Я вазьму яе прозвішча». Хлопец сёмы месяц носіць перадачы каханай дзяўчыне і хоча ажаніцца

«Праз жоўтыя біркі на адзенні палітычных называюць «куранятамі». Як жывуць у калоніях асуджаныя па «справе студэнтаў»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930