Знайсці
27.01.2022 / 12:01РусŁacБел

У Беларусі афіцыйна больш за 1000 палітвязняў

Сёння праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 12 чалавек.

Фота: prsa.pl

Гэта Руслан Сінчукоў, Мікалай Берднікаў, Анатоль Выдрын, Дзмітрый Цыб, Мікалай Белазёраў, Мікалай Кавалеўскі, Мікіта Паляонак, Андрэй Корабаў, Мікалай Віцікаў, Алег Канавалаў, Андрэй Мышкавец, Арцём Жэрнак.

Такім чынам, у Беларусі афіцыйна 1007 палітычных зняволенных.

Як паведамляў праваабарончы цэнтр «Вясна», агулам за 2021 год абвінавачаным па пратэсных артыкулах Крымінальнага кодэкса прызначылі 1992 гады пазбаўлення свабоды, 673 гады «хіміі» і 740 год «хатняй хіміі». А таксама 6 год арыштаў і 310 тысяч рублёў штрафаў.

Усяго асуджана 1285 чалавек, 1051 мужчына, 234 жанчыны і 9 няпаўналетніх. Большасць, 416 чалавек, асудзілі па галоўным «пратэсным» артыкуле — «Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (арт. 342 КК).

344 прысуды вынеслі за абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК), 161 — за ўдзел у масавых беспарадках (арт.293 КК), 139 — за гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі (арт. 364 КК), 115 — за абразу прэзідэнта (арт. 115 КК).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера