Знайсці
26.01.2022 / 08:23РусŁacБел

Байдэн назваў умову для разгляду санкцый супраць асабіста Пуціна

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што можа разгледзець магчымасць увядзення санкцый наўпрост супраць свайго расейскага калегі Уладзіміра Пуціна ў выпадку ўварвання Расеі на Украіну, паведамляе Reuters.

Фота Reuters.com

Па словах Байдэна, калі ўварванне адбудзецца, гэты крок будзе мець «велізарныя наступствы» для ўсяго свету. Раней ён адзначаў, што агрэсія Масквы стане «самай сур'ёзнай падзеяй з таго, што адбывалася ў свеце з пункту гледжання вайны і міру з часоў Другой сусветнай вайны».

Амерыканскі прэзідэнт зноў заявіў, што ЗША не збіраюцца размяшчаць свае сілы ва Украіне

На мінулым тыдні, выступаючы на прэс-канферэнцыі з нагоды года знаходжання на пасадзе кіраўніка дзяржавы, Байдэн заявіў, што Пуцін «ніколі не бачыў санкцый», падобных да тых, якія ўвядуць ЗША ў выпадку нападу Расіі ва Украіну.

Паводле яго слоў, маштаб мер з боку Вашынгтона і саюзнікаў будзе залежаць ад канкрэтных дзеянняў Масквы.

Чытайце таксама:

Байдэн заявіў аб санкцыях, якія «Пуцін ніколі не бачыў»

Байдэн, Джонсан і лідары краін ЕС абмеркавалі беспрэцэдэнтны пакет санкцый супраць Расіі

На сустрэчы прадстаўнікоў «нармандскай чацвёркі» хочуць вызначыць дату перамоваў Украіны з «ЛНР» і «ДНР»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930