Знайсці
25.01.2022 / 23:02РусŁacБел

Енс Столтэнберг: НАТА не будзе размяшчаць войскі ва Украіне

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг заявіў, што альянс не будзе размяшчаць баявыя падраздзяленні ва Украіне. Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю CNN. У той жа час Столтэнберг падкрэсліў, што блок гатовы абараняць краіны-члены НАТА, «асабліва ва ўсходняй частцы альянсу».

Енс Столтэнберг. Фота: Ale_Mi / depositphotos.com

На думку Столтэнберга, для развязання ўкраінска-расійскага крызісу яшчэ застаюцца дыпламатычныя магчымасці, але гэта запатрабуе дээскалацыі з боку Расіі і гатоўнасці Масквы ўступіць у палітычныя перамовы з НАТА.

Столтэнберг таксама заявіў, што НАТА адкажа на прапановы Расіі па гарантыях бяспекі і накіруе свае прапановы ў пісьмовым выглядзе да канца гэтага тыдня.

«Мы пазначым, што мы гатовыя абмяркоўваць кантроль над узбраеннямі, раззбраенне, празрыстасць ваенных вучэнняў, механізмы зніжэння рызыкі і іншыя пытанні, якія тычацца еўрапейскай бяспекі. Мы таксама гатовыя выслухаць занепакоенасць Расіі»,

— сказаў генсак альянсу.

Чытайце таксама:

Краіны НАТА абвясцілі аб перакіданні дадатковых сіл ва Усходнюю Еўропу

Генеральны сакратар NATO заклікаў Расію адвесці войскі ад мяжы з Украінай

Зянон Пазняк: Захад і НАТА абсалютна не разумеюць, што адбываецца

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930