Знайсці
25.01.2022 / 22:44РусŁacБел

Сёння ў Мінску спыняліся тралейбусы. «Мінсктранс» патлумачыў, чаму

У «Мінсктрансе» патлумачылі, чаму ў другой палове дня 25 студзеня ў Мінску часткова спыняўся рух тралейбусаў. Віной усяму нібыта кароткія замыканні з-за пароў солі з антыгалалёднага рэагента. 

Фота ілюстрацыйнае. Крыніца: Вікіпедыя.

«З-за прабоя ізаляцыі на спецчастках кантактнай сеткі адбываецца кароткае замыканне, — сказаў  прадстаўнік «Мінсктранса» Віктар Дамарад. — Гэта наступства асядання пароў солі з-за багатага пасыпання праезнай часткі антыгалалёдным рэагентам».

Праблемы ўзніклі ў аўторак на праспекце Дзяржынскага, дзе была пашкоджаная кантактная сетка і спыняліся тралейбусы. Каля станцыі метро «Пятроўшчына» іскрыліся тралейбусныя драты. Рух там быў адноўлены толькі да 21-й гадзіны.

З-за адключэння напружання на кантактнай сетцы тралейбусы спыняліся і ў іншых раёнах сталіцы. У 21:37 гэта адбылося на Арлоўскай вуліцы і праспекце Пушкіна (у абодвух кірунках).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930