Знайсці
25.01.2022 / 22:28РусŁacБел

«Спецыфічныя базы даных, не хапае спецыялістаў аднавіць». Што адбываецца на чыгунцы пасля ўзлому? Падрабязнасці

Другі дзень на чыгунцы не працуе анлайн-сервіс для пакупкі квіткоў, пасажыры кажуць пра праблемы з табло на станцыях. Якія яшчэ праблемы ёсць праз збой і ці хутка ўсё адновяць?

Збой закрануў шмат аўтаматызаваных працоўных месцаў, кажуць у стачкаме чыгункі. Напрыклад, аўтаматызаваную сістэму кантролю бяспекі — туды ўносяцца ўсе паведамленні пра надзвычайныя здарэнні (непасрэдна на бяспецы руху цягнікоў гэта не адбілася). Пацярпела таксама сістэма бізнэс-планавання.

«Бухгалтэрыя ўручную рабіла разлікі, каб своечасова выплаціць заробкі», — тлумачаць стачкамаўцы.

Праблемы ёсць з электроннай сістэмай для афармлення дакументаў на грузавыя перавозкі (там праходзілі таварныя накладныя, іншыя даведкі).

«Не могуць хутка аднавіць, бо не хапае спецыялістаў, усіх пазвальнялі. Там спецыфічныя базы даных, маладыя спецыялісты ў ІТ не ведаюць, як з імі працаваць», — мяркуюць нашы суразмоўцы.

На сайце Белчыгункі вісіць аб’ява, што даведка ў інтэрнэце і анлайн-сервіс для куплі квіткоў часова не працуюць па тэхнічных прычынах. Каб купіць квіткі ці вярнуць набытыя электронныя, просяць звяртацца ў касы.

Калі адновяць гэты анлайн-сервіс, стачкаму невядома. Кажуць, што нібыта была выдалена база, якая адказвае за квіткі, але верагодна захавалася копія.

Сёння ва Упраўленне і разліковы цэнтры Белчыгункі прыходзілі людзі з КДБ і ААЦ. Наколькі вядома супрацоўнікам, іх візіт звязаны з тым, што на прадпрыемстве лічаць, што ўзлом адбыўся знутры сістэмы.

Афіцыйнага каментара Белчыгункі па сітуацыі не было.

Раней аб'яднанне хакераў узяло на сябе адказнасць за ўзлом. Яны заявілі, што зашыфравалі частку сервісаў і баз даных. Аб'яднанне выставіла патрабаванні: вызваліць 50 палітвязняў, якім патрэбная экстраная меддапамога, і спыніць прасоўванне расійскіх вайскоўцаў па тэрыторыі Беларусі.

Чытайце па тэме:

«Праблемы пачаліся з трох гадзін ночы». Што яшчэ вядома пра збой у працы чыгункі?

Аб'яднанне хакераў ўзяло на сябе адказнасць за збой у працы Белчыгункі. Яны высунулі свае патрабаванні

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930