Знайсці
25.01.2022 / 18:38РусŁacБел

Выйшаў анімацыйны фільм па лістах і малюнках Алеся Пушкіна

З лістоў і малюнкаў беларускага палітвязня Алеся Пушкіна, якія ён дасылае на волю, зрабілі анімацыйны фільм. Мастак знаходзіцца за кратамі з сакавіка 2021 года, яго крымінальная справа ўжо ў судзе.

Рэжысёр фільма — Антон Грышкевіч, звольнены з працы ў Віцебскім дзяржаўным каледжы культуры і мастацтваў за далучэнне да страйку, нагадвае Беларуская рада культуры. У фільме, акрамя прац Пушкіна, ёсць і малюнкі мастачкі Леры Лазук.

Гісторыя зняволення Алеся Пушкіна наступная. На выставе ў Гродне, у прыватным Цэнтры гарадскога жыцця, дэманстраваўся партрэт дзеяча антысавецкага падполля Яўгена Жыхара аўтарства Алеся Пушкіна. Пасля таго, як на выставу звярнулі ўвагу дзяржСМІ, Пушкіна абвінававацілі ў «распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці» (арт. 130, ч. 3).

Мастак у той час быў ва Украіне, але вярнуўся дахаты, дзе і быў арыштаваны. З канца сакавіка ён знаходзіцца за кратамі.

Нядаўна Генпракуратура накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да Алеся Пушкіна — яго абвінавачваюць у рэабілітацыі нацызму і здзеку з дзяржаўных сімвалаў. Мастаку пагражае да 12 гадоў турмы.

У зняволенні Пушкін не толькі малюе, але піша таксама вершы і п'есы.

Завершанае расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да Алеся Пушкіна. Яму інкрымінуюць рэабілітацыю нацызму

Мастак Алесь Пушкін адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера