Знайсці
25.01.2022 / 18:26РусŁacБел

У Расіі затрымалі амаль 50 тысяч пачкаў кантрабандных беларускіх цыгарэт

49 тысяч пачкаў цыгарэт без акцызных марак Расійскай Федэрацыі затрымалі ў Апочацкім раёне на Пскоўшчыне. Машыну, якая іх перавозіла, спынілі расійскія мытнікі

Фота: sztu.customs.gov.ru

Пры аглядзе грузавога адсека аўтамабіля «ГАЗ» было выяўлена 99 каробак з цыгарэтамі, вырабленымі ў Беларусі. Кіроўца не меў ніякіх дакументаў не толькі на тавар, але і на машыну. 

Папярэдні кошт канфіскаваных цыгарэт перавышае 2,5 млн расійскіх рублёў.

На кіроўцу пакуль складзена 2 пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях: за кіраванне транспартным сродкам з падробленымі дзяржаўнымі рэгістрацыйнымі знакамі і за кіраванне транспартным сродкам, не незарэгістраваным ва ўстаноўленым парадку.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930