Знайсці
25.01.2022 / 17:53РусŁacБел

Літоўцы не пусцілі ў Беларусь абсталяванне для шыфравання інфармацыі

Два серверы, адаптаваныя для шыфравання інфармацыі, затрымалі на мяжы літоўскія мытнікі, паведамляе віленская мытня. Іх палічылі «грузам падвойнага прызначэння».

Адзін з затрыманых сервераў. Фота: lrmuitine.lt

Кошт сервераў — амаль 50 тысяч еўра, адкуль іх везлі ў Беларусь, інфармацыі пакуль няма. Груз не прапусцілі ў адпаведнасці з уведзенымі Еўрасаюзам эканамічнымі санкцыямі супраць Беларусі.

Паводле ўмоваў санкцыйных абмежаванняў, забараняецца без спецыяльных дазволаў вываз з Еўрасаюза прадметаў падвойнага прызначэння (тэхналогій, праграмнага забеспячэння і г.д.), якія можна выкарыстоўваць у ваенных ці разведвальных мэтах.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера