Знайсці
25.01.2022 / 17:11РусŁacБел

Джонсан заявіў пра намер перагаварыць з Пуціным

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан заявіў, што мае намер правесці перамовы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. 

Фота: AP

Па словах палітыка, Брытанія гатовая ўлічыць любыя апраўданыя занепакоенасці расійскага боку з дапамогай дыпламатыі.

«Мэта Расіі — не дазваляць НАТА набліжацца да сваіх межаў. Калі гэта так, то цяжка ўявіць сабе штосьці больш контрпрадуктыўнае, чым ўварванне ва Украіну. Мае шаноўныя сябры — міністр замежных спраў і міністр абароны Вялікабрытаніі — ужо данеслі адпаведную думку да прэзідэнта Пуціна і я, вядома, гатовы зноў з ім паразмаўляць», — сказаў ён.

Кіраўнік урада чарговы раз папярэдзіў, што «без ваганняў увядзе больш жорсткія санкцыі супраць Расіі», калі ўварванне ва Украіну адбудзецца.

Чытайце таксама: Байдэн, Джонсан і лідары краін ЕС абмеркавалі беспрэцэдэнтны пакет санкцый супраць Расіі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930