Знайсці
25.01.2022 / 13:33РусŁacБел

Мінчук пераблытаў будынак педуніверсітэта з гасцініцай і закідаў яго каменнем

Дамашні канфлікт на алкагольнай глебе скончыўся незвычайнай крымінальнай справай.

45-гадовы мінчук пасля працы піў дома гарэлку, гэта не спадабалася яго брату, які зрабіў заўвагу. Пакрыўджаны мужчына выклікаў міліцыю, але ў выніку ў пастарунак забралі яго, а не брата.

У міліцыі на мінчука склалі пратакол і адпусцілі. Па дарозе ён набыў яшчэ гарэлкі і вярнуўся дадому. На гэты раз брат паабяцаў выклікаць псіхіятрычную брыгаду. Таму, каб не абвастраць сітуацыю, мінчук вырашыў пераначаваць у гасцініцы.

Але з-за свайго стану і кепскага зроку мужчына пераблытаў гасцініцу з корпусам БДПУ на вуліцы Магілёўскай. Дзверы аказаліся зачыненымі, таму ён пачаў шпурляць у іх каменне. 

У выніку хулігана затрымалі. Яго будуць судзіць за хуліганства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930