Знайсці
25.01.2022 / 11:33РусŁacБел

«Баланс вашага рахунку мінус 12200 рублёў», — чарговая гісторыя страты грошай

Здарэнне адбылося 21 студзеня, калі раніцай 58-гадовай жыхарцы Магілёва ў Вайберы патэлефанавалі.

«Супрацоўніца банка» паведаміла жанчыне, што на яе імя афармляецца крэдыт. Праз некалькі хвілін патэлефанаваў так званы супрацоўнік службы бяспекі, а затым і «начальнік крымінальнага вышуку». Усе яны «спрабавалі дапамагчы» кліентцы банка не страціць грошы, паведамляе СК.

У гэты ж дзень жанчына аформіла крэдыт на 10000 рублёў, які быў пераведзены на іншы рахунак з дапамогай раней устаноўленай ёю «ахоўнай праграмы».

Акрамя таго, з яшчэ адной банкаўскай карты пацярпелай адбылося спісанне 2200 рублёў. Магіляўчанка звярнулася ў міліцыю.

Заведзеная крымінальная справа па ч. 3 арт. 212 (крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі, здзейснены ў буйным памеры).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930