Знайсці
25.01.2022 / 11:23РусŁacБел

Лукашэнка расказаў, што Захад раздражняюць поспехі Беларусі

Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні-нарадзе ў Нацыянальнай акадэміі навук заявіў аб зайздрасці Захаду. Менавіта гэтым, на яго думку, справакаваныя неадэкватныя дзеянні ў дачыненні да Беларусі. 

Фота прэс-службы Лукашэнкі

«Так склалася гістарычна: нашы поспехі, натуральна, не ў радасць нашым канкурэнтам, перш за ўсё геапалітычным. Яны заўсёды раздражнялі і правакавалі так званы калектыўны Захад на неадэкватныя ў дачыненні да Беларусі дзеянні», — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

Лукашэнка падкрэсліў, што развіццё працягваецца, насуперак санкцыям. Разам з тым сітуацыя застаецца складанай.

«Аднак насуперак санкцыям, з якімі жывём і развіваемся ўвесь гэты час, мы шмат чаго дасягнулі. Цяпер сітуацыя ўскладняецца і пандэміяй кавіду, новым вітком эканамічнага, палітычнага шантажу, нагнятаннем ваеннай істэрыі на беларускіх межах», — сказаў ён.

А таксама падкрэсліў важнасць імпартазамяшчэння ў такім кантэксце.

«Намі шмат зроблена па імпартазамяшчэнні і развіцці экспарту. Хоць 20 гадоў таму не ўсе разумелі і падтрымлівалі мае падыходы. І калі б мы тады не спахапіліся, што сёння рабілі б з так званымі санкцыямі?» — сказаў Лукашэнка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930