Знайсці
24.01.2022 / 13:37РусŁacБел

Мінчук пакатаў сябра на самакаце, той упаў і памёр. Цяпер самакатчыку пагражае да трох год калоніі

20-гадовага жахара Мінска абвінавачваюць у прычыненні смерці па неасцярожнасці. Інцыдэнт здарыўся ў канцы лета 2021 года. 

Як вынікае з матэрыялаў справы, хлопец узяў на пракат электрасамакат і вырашыў пакаць свайго сябра, аднак парушыў правілы бяспекі.

На ўчастку тратуара з боку праспекта Незалежнасці ў кірунку вуліцы Філімонава малады чалавек не справіўся ў кіраваннем, самакат перакуліўся. Сябар атрымаў шматлікія пашкоджанні, у тым ліку закрытую чэрапна-мазгавую траўму. У бальніцы ён памёр. 

Хлопца, які кіраваў самакатам, цяпер будуць судзіць (ч. 1 арт. 144 КК), яму пагражае пакаранне ў выглядзе выпраўленчых парц тэрмінам на два гады, або «хімія» да трох год, або пазбаўленне свабоды на такі ж тэрмін. Справу накіравалі ў суд, абвінавачаны пакуль на свабодзе, пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах. 

Пракаціцца па «Кароне» на самакаце каштуе 63 рублі. Суд вынес рашэнне па рэзананснай справе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера