Знайсці
23.01.2022 / 21:15РусŁacБел

Раман Пратасевіч стане «сістэмным праваабаронцам»

Затрыманы блогер Раман Пратасевіч абвясціў у сваім Твітары, што з 24 студзеня пачынае супрацоўніцтва з цэнтрам «Сістэмная праваабарона». Увосень гэты цэнтр стварыў праўладны і прарасійскі актывіст Дзмітрый Белякоў. 

Скрыншот відэа АНТ.

12 кастрычніка Дзмітрый Белякоў зарэгістраваў інфармацыйна-асветніцкую ўстанову «Цэнтр «Сістэмная праваабарона» ў Мінгарвыканкаме.

У апісанні телеграм-канала гэтага цэнтра ў якасці ягонай мэты запісана: «Забеспячэнне законнасці пры ўмове гуманнага стаўлення да чалавека, удзелу ў яго лёсе».

Паводле mediazona.by Белякоў выступаў у СМІ з каментарамі па тэме мігранцкага крызісу на мяжы Беларусі і ЕЗ, прысутнічаў у бежанскім лагеры на мяжы, а таксама сцвярджаў, што мігранты звяртаюцца да яго па дапамогу.

21 студзеня Белякоў апублікаваў у Тэлеграме пост, што адправіў пракурору міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе «заяву з просьбай узбудзіць крымінальную справу па артыкуле «Аб генацыдзе і злачынствах супраць чалавечнасці» ў дачыненні да бежанцаў з боку Польшчы і Літвы». 

Некалькі дзён таму Раман Пратасевіч пасля працяглага маўчання анансаваў перамены ў сваім жыцці. Цяпер, як выглядае, пачынае з'яўляцца нейкая канкрэтыка.

Раман Пратасевіч з'явіўся пасля некалькіх месяцаў адсутнасці ў інфармацыйным полі і анансаваў перамены ў сваім жыцці

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930