Знайсці
23.01.2022 / 19:10РусŁacБел

Пад Карэлічамі Audi бясконца ездзіла па коле на кругавой развязцы. Скончылася ўсё смерцю

Прэс-служба ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама паведамляе, што ўчора каля 23.00 на ўскраіне Карэлічаў супрацоўнікі ДПС заўважылі падазроны кругавы бесперапынны рух Audi на кальцавой развязцы. Вырашылі машыну спыніць, але кіроўца не падпарадкаваўся. Усё гэта ўрэшце скончылася трагедыяй.

Вырашыўшы спыніць аўто, даішнікі ўключылі пробліскавыя маячкі, але кіроўца праігнараваў патрабаванне аб спыненні і павялічыў хуткасць.

Практычна адразу на дарозе «Карэлічы — Валеўка — Наваельня» ён сутыкнуўся з сустрэчным аўтобусам, які належыць сельгаспрадпрыемству.

У выніку кіроўца, 21-гадовы гродзенец, памёр у рэанімацыі мясцовай бальніцы. Ён не быў прышпілены рамянём бяспекі, пасля ўдару яго знайшлі прыкладна за 30 метраў ад аўто. У якім стане знаходзіўся кіроўца будзе ўстаноўлена падчас правядзення праверкі.

У аўтобусе ніхто не пацярпеў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031