Знайсці
22.01.2022 / 18:46РусŁacБел

«Чаму б не ўнесці змены, што прэзідэнтам можа быць толькі лысенькі і вусаты?» У Высокім інжынера затрымалі пасля «абмеркавання Канстытуцыі»

Чарговы сход па «абмеркаванні Канстытуцыі» скончыўся затрыманнем. Здарылася гэта ў гарадку Высокае Камянецкага раёна. Нагодай стала ўсяго адна фраза, кінутая ў размове інжынерам-лабарантам. «Наша Ніва» даведалася падрабязнасці гэтай гісторыі.

Сход у дарожна-будаўнічым упраўленні Высокага. Фота: kamenec.by.

Сход наконт паправак у Канстытуцыю праходзіў 19 студзеня ў дарожна-будаўнічым упраўленні горада. Прыехала дэлегацыя на чале са старшынёй Камянецкага райвыканкама Віталём Кулаком. 

На сустрэчы Віталь Кулак расказаў, як паспяхова ў нас змагаюцца з каранавірусам, што на гэта патрацілі 50% бюджэту раёна. Згадаў, што ў краіне бясплатная медыцына. 41-гадовы інжынер-лабарант прадпрыемства Андрэй Дубіна яго паправіў: маўляў, медыцына не бесплатная, бо фінансуецца з бюджэту, асноўную частку якога фарміруюць нашы падаткі.

Пасля старшыня раёна зачытаў з паперкі папраўкі, якія прапануюцца ў Канстытуцыю. Сярод іх — пра тое, што прэзідэнтам можа быць толькі чалавек старэйшы за 40 гадоў, які не меў дазволу на жыхарства ў іншых краінах за апошнія гады.

«Ці ёсць пытанні?» — спытаў Кулак і паглядзеў на інжынера.

Той і выпаліў: «А чаму б не ўнесці змены, што прэзідэнтам можа быць толькі той, хто дасягнуў 65-гадовага ўзросту, лысенькі і вусаты?»

Кулак абурыўся нечаканай заўвагай. Але потым хтосьці спытаў пра бясплатную медыцыну і пераключыў увагу.

Пасля сходу прыехала міліцыя і забрала інжынера Дубіну. Спачатку яго павезлі ў паліклініку на медагляд (мужчына быў цвярозы), пасля ў апорны пункт. Уночы пасля апытання мужчыну адпусцілі.

Чытайце таксама:

«Навошта нам УНС? Яны там проста спяць». Як баранавіцкія прадпрымальнікі абмяркоўвалі Канстытуцыю

Лукашэнка пра прыняцце новай Канстытуцыі: Калі ўжо шчыра, то мне гэты працэс абсалютна не патрэбны

«Як у Амерыцы нам не трэба». Што кажуць падчас «усенароднага» абмеркавання Канстытуцыі ў рэгіёнах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930