Знайсці
22.01.2022 / 14:04РусŁacБел

У Польшчы распрацавалі тэст, які ідэнтыфікуе людзей з рызыкай цяжкага цячэння кавіду

Вынаходства зрабілі ў шпіталі Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы.

«Мы распрацавалі тэст, што ідэнтыфікуе пацыентаў, якія схільныя да цяжкага цячэння COVID-19. Тэст прайшоў клінічную і лабараторную праверку і чакае камерцыялізацыі», — расказала «Газеце выборчай» доктарка Паўля Добаш.

Шпіталь МУС Польшчы ўваходзіць у склад міжнародных кансорцыумаў, створаных для даследавання COVID-19. Праекты называюцца Host Genomic Initiative (HGI) і The Covid Human Genetic Effort (HGE).

— Мы апісалі ў некалькіх навуковых артыкулах для «Nature», «Science», «Nature Immunology» і «Cell» адкрыцці аб камбінацыях генаў, якія ўплываюць на цяжкасць цячэння COVID-19. Сіла гэтага праекта заключаецца ў тым, што мы маем адкрыты доступ да даследаванняў навукоўцаў з усяго свету, і мы можам карыстацца звесткамі з іншых краін, — сказала доктарка Паўля Добаш, кіраўніца аддзела генетыкі і геномікі даследчага цэнтра шпіталя МУС Польшчы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930