Знайсці
22.01.2022 / 11:07РусŁacБел

Дзікая гісторыя ў Расіі: кадыраўцы вывезлі жонку суддзі

Улады Чачні паказалі відэа з вывезенай сілавікамі ў Грозны жонкай вядомага суддзі. Жанчына на кадрах гаворыць з цяжкасцю і блытае словы. Зарэма Мусаева, якую прымусова вывезлі з дому чачэнскія сілавікі, праходзіць сведкай па крымінальнай справе, заяўляў кіраўнік расійскай аўтаноміі Рамзан Кадыраў.

Дзяржаўная тэлекампанія «Грозны» ў сваім інстаграме апублікавала відэа з вывезенай чачэнскімі сілавікамі з Ніжняга Ноўгарада Зарэмой Мусаевай — жонкай былога суддзі Вярхоўнага суда Чачні Сайдзі Янгулбаева. Хворая на дыябет жанчына ў гутарцы з упаўнаважаным па правах чалавека ў Чачні Мансурам Салтаевым кажа, што ёй далі неабходныя лекі і што гвалт да яго не ўжываўся.

Пры гэтым жанчына з цяжкасцю размаўляе і блытае словы.

«Я цяпер пераканаўся, што ніякага гвалту да вас не ўжывалася, стан у вас цяпер… мы разумеем, інсуліназалежны, зараз вас лекар агледзіць. Мы пытанне трымаем на кантролі», — кажа ў відэа ўпаўнаважаны па правах чалавека.

«Гэта суцэльнае пекла. У мяне няма слоў. Я не веру, што такое можа адбывацца ў Расеі. Я ведаю сваю маці, і цяпер на відэа яна ў вельмі цяжкім стане і проста ніякая», — пракаментаваў з'яўленне відэа яе сын, Абубакар Янгулбаеў.

Рамзан Кадыраў паабяцаў сям'і экс-суддзі з Чачні месца «ў турме або пад зямлёй», паведамляе расійскае выданне РБК.

Рэч у тым, што Зарэма Мусаева і суддзя Сайдзі Янгулбаеў — бацькі вядомага ў Чачні праваабаронцы Абубакара Янгулбаева. Улады Чачні падазраюць яго ў тым, што ён вядзе тэлеграм-канал «1Адат», які раней быў прызнаны грозненскім судом «экстрэмісцкім». У гэтым канале публікуецца крытыка Кадырава і ўладаў аўтаноміі, дзе існуе рэжым жорсткай аднаасобнай улады.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930