Знайсці
21.01.2022 / 23:39РусŁacБел

Жыхары Ганконга бароняць хамякоў, якіх улады загадалі знішчыць як разносчыкаў каранавіруса

Для выратавання жывёл стварылі петыцыю на change.org. Яна набрала ўжо больш за 36 тысяч подпісаў.

Фота ілюстратыўнае, Hintau_Aliaksey / depositphotos.com

Аматары жывёл у Ганконгу ўстрывожаныя жаданнем мясцовых уладаў забіваць хамякоў і іншых дробных грызуноў, у тым ліку шыншыл, трусоў і марскіх свінак, бо яны, маўляў, пераносяць каранавірус.

Неабыякавыя людзі стварылі петыцыю, накіраваную на абарону жывёл, зараз дакумент падпісалі больш за 36 тысяч чалавек. Таварыства па прадухіленні жорсткага абыходжання з жывёламі таксама асудзіла варварскае рашэнне. Валанцёры перахопплівалі клеткі з хамякамі пад носам у чыноўнікаў.

У сваю чаргу, улады пагражаюць зааабаронцам судамі.

Хамякі трапілі пад падазрэнне пасля таго, як 23-гадовая супрацоўніца заамагазіна стала першым за тры месяцы чалавекам, які заразіўся дэльта-штамам каранавіруса.

Пасля таго мясцовых жыхароў папрасілі здаць усіх хамякоў, набытых пасля 22 снежня мінулага года. Менавіта ў гэты дзень у заамагазіны Ганконга паступіла новая партыя грызуноў, якія маглі быць заражаныя каранавірусам.

Хамякі разносяць кавід?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930