Знайсці
21.01.2022 / 23:04РусŁacБел

Вайсковы верталёт МІ-24 зрабіў аварыйную пасадку пад Салігорскам

Верталёт Мі-24 з-за непаладкі ў працы сілавога агрэгата здзейсніў вымушаную пасадку на непадрыхтаваную пляцоўку, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны Беларусі.

Фота ілюстрацыйнае, adameq2 / depositphotos.com

«Падчас выканання планавых палётаў экіпажам верталёта Мі-24 былі выяўленыя непаладкі ў працы сілавога агрэгата борта. Экіпаж прыняў рашэнне зрабіць вымушаную пасадку на непадрыхтаваную пляцоўку», — гаворыцца ў паведамленні Міністэрства абароны.

Экіпаж у выніку інцыдэнту не пацярпеў, праводзіцца расследаванне.

Як паведамляе партал «Электронны Салігорск», здарэнне адбылося паблізу вёскі Гоцк Салігорскага раёна. Відавочцы паведамілі выданню, што ўвечары быў чутны роў матора, верталёт кружыў над Гоцкам, а потым упаў:

— Сёння ўвечары быў чутны гук матору, верталёт усё кружляў, кружляў над Гоцкам, а потым упаў. Мяркую, што гэта быў вайсковы верталёт, але дакладна не скажу. 

— Жыву ў Гоцку, так, гул чуў, але як ён падаў — не бачыў. Можа, ветрам якім знесла, завіруха такая.

— Ляцеў нізка над вёскай, яшчэ думалі, а чаго ж так нізка? Але лётчык адвёў яго ад населенага пункта і верталёт упаў у поле,

— так гаварылі сведкі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930