Знайсці
21.01.2022 / 22:19

Амерыканскі самалёт развярнуўся над акіянам, бо адна з пасажырак адмовілася надзець маску

Самалёт кампаніі American Airlines, які накіроўваўся з Маямі ў Лондан, вярнуўся ў аэрапорт, бо адна з пасажырак адмовілася надзець маску. Па дадзеных службы адсочвання палётаў Flight Aware, рэйс AAL38 са 129 пасажырамі на борце развярнуўся над акіянам прыкладна праз гадзіну пасля вылету, піша Бі-Бі-Сі.

Фота ілюстрацыйнае. Boarding2Now / depositphotos.com

Інцыдэнт адбыўся яшчэ ў сераду, але ягоныя дэталі сталі вядомыя толькі цяпер са словаў пасажыраў, а таксама з паведамлення самой авіякампаніі, якая ўнесла пасажырку ў спіс асоб, якім забаронена лятаць рэйсамі American Airlines падчас расследавання інцыдэнту.

Пасажыр таго рэйса Стыў Фрыман у навінавай праграме «Miami's local 10 news» расказаў, што жанчына сядзела ззаду яго ў бізнэс-класе.

«У яе было шмат выпіўкі і я крыху нерваваўся. Я бачыў, як на табло некалькі разоў з'яўляўся надпіс, што ў самалёце нельга знаходзіцца без маскі. І чакаў, што нешта падобнае можа здарыцца», — напісаў ён.

У выніку самалёт сапраўды развярнуўся і пасажырку, якой, наколькі вядома, за сорак, вывелі ды перадалі паліцыі. Усім астатнім пасажырам квіткі памянялі на іншыя рэйсы. Многія з іх былі шакаваныя, у тым ліку паводзінамі авіякампаніі:

«Нам нічога не сказалі. Я думала, што і бортправаднікам нічога не сказалі. Адзінае, што мы пачулі ад пілотаў, дык гэта тое, што з адным з пасажыраў адбылася надзвычайная сітуацыя і нам прыйдзецца развярнуцца»,

— расказала яшчэ адна пасажырка.

Паводле звестак Федэральнага авіяцыйнага ўпраўлення ЗША, з пачатку пандэміі адбылося амаль 6 тысяч інцыдэнтаў з пасажырамі самалётаў, якія адмовіліся выконваць каранавірусныя правілы.

Толькі за першыя два тыдні гэтага года авіякампаніі паведамілі пра 151 інцыдэнт. Большасць з іх звязаныя з пасажырамі, якія адмовіліся надзяваць маскі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31