Знайсці
21.01.2022 / 20:54РусŁacБел

Падчас пажару ў Магілёве загінуў чалавек

Сёння гарэла кватэра на вуліцы Крупскай у Магілёве. Ратавальнікі знайшлі ў пакоі цела мужчыны, які быў ужо нежывы, паведамляе телеграм-канал Следчага камітэта.

У памяшканні таксама знаходзілася 71-гадовая сужыцелька загінулага. Ёй таксама давялося аказваць медыцынскую дапамогу, але цяпер жыццю жанчыны ўжо нічога не пагражае.

Папярэдняя прычына пажару — неасцярожнасць пры курэнні.

Следчыя і спецыялісты УГКСЭ па Магілёўскай вобласці праводзяць агляд месца здарэння, а таксама апытваюць суседзяў і сваякоў загінулага. Па факце здарэння будуць прызначаныя пажарна-тэхнічная і судова-медыцынская экспертызы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930