Знайсці
21.01.2022 / 20:30РусŁacБел

Расійская Дума будзе разглядаць пытанне аб прызнанні ДНР і ЛНР

На наступным тыдні ў Дзярждуме пройдуць кансультацыі з кіраўнікамі фракцый па праекце КПРФ аб звароце да Уладзіміра Пуціна аб прызнанні незалежнасці сепаратысцкіх рэспублік на ўсходзе Украіны. Потым дакумент разгледзіць Савет Думы. Пра гэта паведаміў у сваім тэлеграм-канале старшыня Дзярждумы Вячаслаў Валодзін.

Паводле слоў спікера Дзярждумы, «мы бачым ігнараванне Мінскіх пагадненняў прэзідэнтам Зяленскім. НАТА хоча акупаваць Украіну. І адно, і другое можа абярнуцца трагедыяй. Мы не павінны гэтага дапусціць». А таму, маўляў, трэба шукаць спосаб абараніць суайчыннікаў у самаабвешчаных ЛНР і ДНР.

У сераду дэпутаты з фракцыі КПРФ унеслі ў Дзярждуму праект пастановы, у якім прапануюць афіцыйна звярнуцца да Пуціна з просьбай прызнаць незалежнасць ЛНР і ДНР.

У Расіі, як і ў Беларусі, заканадаўчая ўлада кантралюецца выканаўчай, таму само па сабе тое, што адбываецца ў Думе, не мае вырашальнага значэння. Якое б рашэнне ні прыняў парламент, вырашаць будзе Пуцін і яго атачэнне.

Але паколькі зварот да Пуціна зроблены на фоне беспрэцэдэнтнага абвастрэння сітуацыі на мяжы Расіі і Украіны, то выключаць таго, што ў пэўнай сітуацыі расійскае кіраўніцтва можа на гэта пайсці, не выпадае. Прэцэдэнты ў ранейшай гісторыі ўжо былі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930