Знайсці
22.01.2022 / 03:30РусŁacБел

Рэцэпт на выходныя: бананавы кекс

Вось вам просты, правераны і духмяны рэцэпт на выхадныя — бананавы кекс. Прыгатаванне зойме ў вас не больш за 15 хвілін каштоўнага часу, а абысціся можна ўсяго пяццю інгрэдыентамі, галоўнае, каб у доме знайшліся 2 пераспелыя бананы. 

Інгрэдыенты

  • 140 грам масла (пастаўце ў цяпло, каб размякла) плюс крыху для змазвання формы
  • 140 грам цукровай пудры, а можна і проста цукру
  • 2 узбітыя яйкі
  • 140 грам мукі
  • 1 чайная лыжка разрыхляльніку
  • 2 саспелыя (пажадана нават пераспелыя) бананы, разамніце іх у пюрэ
  • 50 грам цукровай пудры і жменя сушаных бананавых чыпсаў для ўпрыгожвання

Першы крок

Нагрэйце духоўку да 180°С. 

Другі крок

Змажце маслам форму для кексаў, засцяліце яе паперай для выпякання.

Трэці крок

Узбіце 140 грам размякчанага масла і 140 г цукровай пудры (можна проста цукру) да пышнасці, затым павольна дадайце 2 узбітыя вялікія яйкі, паступова дадаючы 140 грамаў мукі. 

Чацвёрты крок

Дадайце 1 чайную лыжку разрыхляльніку і 2 бананы.

Пяты крок

Выліце сумесь у падрыхтаваную форму і выпякайце каля 50 хвілін або да гатоўнасці. Час прыгатавання можа вар'іравацца ў залежнасці ад формы, у якой выпякаецца кекс.

Шосты крок

Астудзіце кекс у форме на працягу 10 хвілін, затым перакладзіце на талерку або дошку для ўпрыгожвання. 

Сёмы крок

Змяшайце 50 грам цукровай пудры з 2—3 чайнымі лыжкамі вады, каб атрымалася вадкая глазура. Паліце ёй верх кекса і ўпрыгожце скрылікамі бананавых чыпсаў.

Смачна есці! 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930