Знайсці
21.01.2022 / 18:49РусŁacБел

«Не магу паверыць. Я тры разы прышчэплены». Лех Валэнса захварэў на каранавірус

Пра сваю хваробу легенда польскага антыкамуністычнага супраціву, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру і былы прэзідэнт Польшчы Лех Валэнса паведаміў у эмацыйным допісе ў Фэйсбуку. 

Лех Валэнса. Фота Roland Weihrauch / PAP

Валэнса напісаў:

«Не магу паверыць.

Я 3 разы прышчэплены, у мяне ўзятыя 3 мазкі. Але я інфікаваны.

Баліць галава. Не магу сагрэцца. Адчуваю, што цела адрываецца ад касцей. Не магу даць рады ўласнаму целу. Што ж зробіш? Пасля гэтага ўроку не буду расставацца з маскай».

Перад тым, як стаць на чале прафсаюза «Салідарнасць», Лех Валэнса быў электрыкам Гданьскай суднаверфі. У 1983 годзе атрымаў Нобелеўскую прэмію міру, а ў 1990 годзе стаў першым прэзідэнтам Польшчы, прабыўшы на гэтай пасадзе пяць гадоў. «Салідарнасць» давяла да звяржэння камуністычнага рэжыму ў Польшчы, таму рабочых Гданьскай суднаверфі праз 40 гадоў памятаюць і шануюць ва ўсім свеце як герояў. Пасля Леха Валэнсы ў Рэспубліцы Польшча замяніліся чатыры прэзідэнты.

Цяпер Леху Валэнсу 78 гадоў. Ён даўно на пенсіі, але ўдзелу ў грамадска-палітычным жыцці не кідае, часта каментуе бягучыя падзеі ў Польшчы і свеце, у тым ліку і ў Беларусі. Хоць пэўны ўдар па ягонай рэпутацыі нанеслі даказаныя факты супрацоўніцтва з польскімі камуністычнымі спецслужбамі ў пачатку 1970-х гадоў, яшчэ да «Салідарнасці».

Лех Валэнса сустрэўся з Сяргеем Дылеўскім

Валэнса — беларусам: Дамагацца хлеба трэба праз барацьбу за свабоду, а не наадварот

Супрацоўніцтва Леха Валэнсы са спецслужбамі назвалі даказаным

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930