Знайсці
21.01.2022 / 15:52РусŁacБел

Нацбанк расказаў, якая стаўка рэфінансавання будзе ў 2022 годзе

Нацбанк прагназуе сярэднегадавое значэнне стаўкі рэфінансавання ў межах 9-10% гадавых. Пра гэта распавёў першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Сяргей Калечыц на пашыраным пасяджэнні праўлення, піша БелТА. 

«У 2022 годзе працэнтная палітыка па-ранейшаму будзе арыентаваная на падтрыманне працэнтных ставак фінансавага рынку на станоўчым узроўні ў рэальным выражэнні. Пры гэтым не выключаецца, што па меры запавольвання інфляцыі і пры адсутнасці новых шокаў у эканоміцы працэнтныя стаўкі на крэдытна-дэпазітным рынку пачнуць паступова зніжацца. Што тычыцца стаўкі рэфінансавання, прагназуецца, што яе сярэднегадавое значэнне ў 2022 годзе складзецца ў межах 9-10% гадавых», — сказаў Сяргей Калечыц.

Нацбанк у мінулым годзе на фоне паскарэння інфляцыі двойчы прымаў рашэнне аб павышэнні стаўкі рэфінансавання.

З 21 ліпеня 2021 года яна на ўзроўні 9,25% гадавых.

Стаўка рэфінансавання — стаўка Нацбанка Рэспублікі Беларусь, якая з'яўляецца базавым інструментам рэгулявання ўзроўню працэнтных ставак на грашовым рынку. Яна, напрыклад, служыць асновай для працэнтных ставак па аперацыях, што прадастаўляюцца банкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930