Знайсці
21.01.2022 / 15:16РусŁacБел

Брытанец даверыў 10-гадовай дачцэ замовіць яму «Біг Мак». І вось што яму прывезлі ФОТАФАКТ

42-гадовы Газ Грыфін з горада Болтан папрасіў сваю дачку Келсі замовіць яму стандартны бургер праз мабільную праграму.

Пакуль бацька прыбіраўся ў сваім пакоі, 10-гадовая дзяўчынка ўнесла ў замову змены. Яна прыбрала катлеты, агуркі, салату, цыбулю, булкі з кунжутам і соус, піша The Mirror.

Пасля Келсі ўсё ж вырашыла дадаць соус і выбрала вялікую порцыю. 

У выніку за 6,29 фунта (22 рублі) брытанцу прывезлі каробку з адным кавалкам сыру і порцыю соусу асобна. 

Па словах Грыфіна, ён спачатку не зразумеў, што адбылося, але маніпуляцыі дачкі яго насмяшылі. Таксама для яго засталося загадкай, пра што думалі супрацоўнікі «Макдональдса», калі збіралі замову.

У сацсетках з гісторыі жартуюць, што гэта самы дарагі кавалак сыру ў гісторыі, а таксама што гэта ідэальны «Біг Мак» для вегетарыянцаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930