Знайсці
21.01.2022 / 13:50РусŁacБел

У Пружанах пакаралі за словы «Верым, можам, пераможам! Жыве Беларусь!» падчас званка ў міліцыю

12 лістапада жыхар Пружанскага раёна патэлефанаваў на нумар «102» і сказаў: «Верым, можам, пераможам. Жыве Беларусь!». Гэта сілавікі расцанілі як «дробнае хуліганства» (арт. 19.1 КоАП).

Мужчыну асудзілі 12 студзеня на 10 сутак.

Справу разглядаў суд Пружанскага раёна. Інфармацыя пра гэта з'явілася ў Банку судовых рашэнняў.

У пастанове сказана, што жыхар раёна патэлефанаваў у Пружанскі РАУС на нумар 102 «з хуліганскіх памкненняў». Сваім учынкам ён нібыта «парушыў грамадскі парадак і спакой грамадзян».

Свайго званка ў міліцыю мужчына на працэсе не адмаўляў. Тое, што «беспадстаўна з хуліганскіх меркаванняў прамовіў некалькі слоў», прызнаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера