Знайсці
21.01.2022 / 13:06РусŁacБел

Дзяржаўная газета размесціла тэндар на куплю аўто. Выглядае так, што заяўка напісана пад канкрэтны красовер

Рэдакцыя «Гомельскай праўды» размясціла тэндар на закуп аўтамабіля коштам «не болей чым за 25 тысяч еўра». Тэхнічныя характарастыкі, якія зазначаныя ў заяўке, «вядуць» да канкрэтнага красовера Volkswagen. На тэндар звярнула ўвагу гомельскае выданне «Флагшток».

Заказчык шукае аўтамабіль з прабегам, выпушчаны не раней за 2021 год. Арыентаваны кошт — 73 тысячы беларускіх рублёў, але не болей чым 25 тысяч еўра. Крыніца фінансавання — уласныя сродкі.

Найбольшую цікавасць выклікае тэхнічная заяўка. У ёй пазначаныя больш за трыццаць характарыстык, якім павінен адпавядаць аўтамабіль.

Напрыклад, круіз-кантроль і датчыкі паркоўкі. Гэта цалкам звычайнае пажаданне, такія опцыі прысутнічаюць у многіх сучасных мадэлях.

Але тры параметры, пазначаныя ў заяўцы, — пярэдні прывад, 8-АКП і рэйлінгі — істотна звужаюць пошук. Адпавядаюць гэтым характарыстыкам толькі два красоверы, якія былі афіцыйна прадстаўлены на рынку Беларусі — Skoda Karoq і Volkswagen Taos.

Аднак з-за контрсанкцыяў аўтамабілі Skoda забаронена ўвозіць у Беларусь. Дылер не можа іх прадаваць.

То-бок пошук звужаецца да Volkswagen Taos. І гэта можна было б лічыць супадзеннем, калі б не яшчэ дзве акалічнасці. У заяўцы пазначаныя таксама колер пажаданага аўтамабіля (металік) і прабег (не больш за 3700 км). Выглядае, што дакумент пісаўся пад канкрэтны экзэмпляр.

«Гледзячы па даных той жа электронай пляцоўцы, галоўны рэдактар аддае перавагу Volkswagen, — заўважае «Флагшток». — У 2015 годзе ў якасці службовага транспарту былі набытыя Volkswagen T6 і Volkswagen Passat».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера