Знайсці
21.01.2022 / 10:48РусŁacБел

Большасць жыхароў Казахстана жыве на $1300 у год. Такаеў распавёў, што стала парахавой бочкай для пратэстаў у краіне

Усяго 162 чалавекі валодаюць паловай багаццяў Казахстана, у той час як большасць жыхароў краіны жыве на $1300 у год, заявіў Такаеў. Па яго словах, гэты разрыў у даходах і стаў асноўнай прычынай пратэстаў

Фота: AP

Падзеі пачатку студзеня ў Казахстане агалілі праблемы, якія збіраліся гадамі, разрыў у даходах паміж багатымі і беднымі дасягнуў недапушчальнага ўзроўню. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў на сустрэчы з бізнэсменамі, перадае Tengri News.

«Такое расслаенне ў даходах адыграла ролю запалкі і парахавой бочкі, чым скарысталіся баевікі-тэрарысты і змоўшчыкі, якія стаяць за імі», — сказаў Такаеў.

Ён таксама прывёў ацэнку гэтага расслаення ў рэальных грошах. «Міжнародныя эксперты сцвярджаюць, што ўсяго 162 чалавекі валодаюць паловай багаццяў [краіны]. У той час як у паловы насельніцтва даходы не перавышаюць і 50 тысяч тэнге. Гэта крыху больш за $1300 у год. На такія грошы пражыць немагчыма, сітуацыю трэба тэрмінова мяняць», — сказаў Такаеў.

Па словах прэзідэнта, Казахстана патрэбныя рэальныя рэформы, якія адпавядаюць інтарэсам грамадзян краіны, ён прапанаваў бізнэсменам «тэрмінова прыступіць «да сумеснай працы па перазагрузцы эканамічнай палітыкі і вызначыць «новыя правілы гульні» — «сумленныя і справядлівыя».

Звяртаючыся да прадпрымальнікаў, кіраўнік дзяржавы таксама выказаў упэўненасць, што ў рэформах зацікаўлены менавіта буйны бізнэс, «наша буржуазія». Бо бізнэс-эліце нашай краіны ёсць што губляць», — растлумачыў ён.

Ці стане Такаеў казахстанскім Гарбачовым?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930