Знайсці
21.01.2022 / 11:53

Крыніцы: у Арменіі па запыце Беларусі арыштавалі двух супрацоўнікаў штаба Ціханоўскай, ад выдачы іх выратавалі ЗША

Як стала вядома «Нашай Ніве», у мінулым годзе ў Арменіі арыштавалі двух супрацоўнікаў штаба Святланы Ціханоўскай. Яны прыехалі ў краіну на сустрэчу. Прычына арышту — запыт беларускага боку аб тым, што іх нібыта падазраюць у злачынствах. Нагадаем, Арменія краіна-ўдзельніца АДКБ і палітычны саюзнік Масквы. 

Фота: abstour.by

«Арменія гатовая была выдаць беларусаў у Мінск, але на этапе арганізацыі і афармлення экстрадыцыі ў працэс умяшаліся ЗША, — кажа наша крыніца. — Амерыканцы нібыта дыпламатычнымі спосабамі давялі армянам, што калі выдача палітычных уцекачоў адбудзецца, для Ерэвана будуць негатыўныя наступствы. У выніку беларусаў адпусцілі». 

Прэс-сакратарка Святланы Ціханоўскай Ганна Красуліна, да якой «Наша Ніва» звярнулася па каментарый, адзначыла, што не валодае інфармацыяй пра затрыманне супрацоўнікаў штаба.

У 2020-м годзе Генеральная пракуратура накіравала краінам СНД больш за 4800 зваротаў аб аказанні прававой дапамогі, гэта амаль удва больш, чым у 2019-м.

Таксама у 2020-м і 2021-м гадах істотна павялічылася колькасць запытаў Генпракуратуры праз інтэрпал. Лічбы ведамства не прадастаўляе, аднак хакеры апублікавалі ў сеціве размовы прадстаўнікоў пракуратуры і беларускага бюро інтэрпалу, з якіх вынікае, што накіравана пад тысячу запытаў з аднатыпнай фабулай: абвінавачванні па справах, звязаных з палітычнай пазіцыяй грамадзян.

Пры гэтым на запісе агучваліся скаргі, што ў сувязі са злоўжываннямі беларускага боку, інтэрпал часта не прымае матывацыйныя часткі МУС для ўключэння беларусаў з палітычнымі артыкуламі ў гэтак званы «чырвоны ліст».

Вядома, што да таго беларусаў па палітычных запытах неаднаразова затрымлівалі ў Расіі з наступнай выдачай у Мінск. Такія затрыманні былі і ў краінах ЕС: напрыклад, Польшчы і Венгрыі. Аднак Еўрасаюз прымаў рашэнне не выдаваць беларусаў.

Чытайце таксама: 

Інтэрпал не будзе выкарыстоўваць свае каналы для міжнароднага вышуку Святланы Ціханоўскай

За год колькасць запытаў Генпракуратуры аб міжнароднай прававой дапамозе вырасла амаль у два разы

«Вы хацелі, каб там адны дурні працавалі?» Як беларускія сілавікі спрабуюць падмануць Інтэрпал

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31