Знайсці
20.01.2022 / 22:59РусŁacБел

Скандал у Літве: пахавальная кантора, якая належыць Царкве, прадавала адныя і тыя ж труны па некалькі разоў

Прадпрыемства «Цэнтр пахавальных паслуг», якое належыць Службе эканомаў Віленскага арцыбіскупства, перапрадавала сваім кліентам труны, якія раней ужо былі ў ужыванні. Пра гэта сведчыць расследаванне, праведзенае Літоўскай нацыянальнай тэлерадыёкампаніяй LRT, піша delfi.lt.

Фота ілюстрацыйнае. Shutterstock.com

Аказваецца, труны, у якіх нябожчыкі перавозіліся для крэмацыі ў крэматорый у Польшчы, не спальваліся, як належыць, а вярталіся пасля ў Літву і зноў паступалі ў гандаль. Ёсць сведчанні таго, што персанал у цэнтральнай зале крэматорыя змываў ацэтонам імёны людзей на вечках трунаў, у якіх іх перавозілі на крэмацыю.

Такі перапродаж трунаў, па сведчаннях работнікаў, доўжыўся каля трох гадоў. Звесткі, сабраныя LRT, паказваюць, што кліенты куплялі труны коштам ад 300 да 1000 еўра, але для крэмацыі цела пераносілі ў кардонныя труны коштам не большым за 16 еўра.

Толькі ў мінулым годзе на перапродажы ўжываных трунаў Цэнтр пахавальных паслуг змог зарабіць не менш за 45 тысяч еўра. Ягоныя кіраўнікі, праўда, кажуць, што вернутыя труны імі рэстаўраваліся. Аднак дадзеныя, сабраныя даследчым аддзелам LRT, сведчаць, што насамрэч у мінулым годзе кампанія рэстаўравала толькі чатыры труны, а вернутыя ім былі 150 штук.

У Арцыбіскупскай курыі журналістам паведамілі, што кампанія сама звязалася з людзьмі, якім паслугі не былі аказаныя ў поўным аб'ёме. А дырэктар Цэнтра пахавальных паслуг напісаў заяву аб вызваленні яго ад пасады па ўласным жаданні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930