Знайсці
20.01.2022 / 21:27РусŁacБел

Комік з Беларусі прадаў дазвол на жыхарства ў Расіі за 15000 долараў

Падчас канцэрта на інданезійскім востраве Балі комік Ідрак Мірзалізадэ, нядаўна забаронены ў Расіі, зладзіў гумарыстычны аўкцыён, абвясціўшы галоўным і адзіным лотам свой расійскі дазвол на жыхарства, паведамляе тэлеграм-канал Mash.

Спярша Ідрак выстаўляў на продаж толькі NFT-версію дакумента, але ўрэшце за цану ў 5 манет Ethereum (15 тысяч долараў) пагадзіўся аддаць і фізічны носьбіт. 

У жніўні мінулага года знаходжанне Мірзалізадэ ў Расіі прызналі непажаданым і пажыццёва забаранілі яму туды ўезд. На думку паліцыі, у сваім публічным выступе Мірзалізадэ дапусціў выразы, якія распальваюць варожасць і нянавісць у дачыненні да асоб рускай нацыянальнасці.

Сам Ідрак Мірзалізадэ нарадзіўся ў Азербайджане (паводле нацыянальнасці ён талыш), але вырас у Беларусі, скончыў універсітэт. Пашпарт у яго беларускі. Пасля вучобы ён пераехаў у Маскву, дзе зрабіў кар'еру ў камедыйных шоу і стэндапе.

«Выбачаемся, што зачапілі пачуцці рускіх». Як у Расіі цкуюць тых, хто не ўпісваецца ў «традыцыйныя каштоўнасці»

Суд пакінуў у сіле рашэнне «аб непажаданасці» коміка Мірзалізадэ ў Расіі

Знаходжанне ў Расіі беларускага стэндап-коміка Ідрака Мірзалізадэ прызнана пажыццёва непажаданым

 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера