Знайсці
20.01.2022 / 21:09РусŁacБел

Дэмакратычныя сілы Беларусі выдалі сумесны зварот у сувязі з прызначэннем рэферэндуму

Дэмакратычныя сілы Беларусі склалі сумесны зварот і адправілі лісты з агульнай пазіцыяй адносна рэферэндуму на адрас Еўрасаюза, ЗША, Вялікабрытаніі і ў АБСЕ. Выдадзен зварот ад імя Офіса Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйнага савета і Народнага антыкрызіснага кіравання.

 Падпісанты зварота заклікалі заходнія дзяржавы: 

1. Выступіць з афіцыйнымі заявамі аб непрызнанні за Лукашэнкам права на правядзенне рэферэндуму. Гэта, як яны лічаць, пазбавіць рэферэндум якой бы то ні было палітычнай і юрыдычнай значнасці, перакрэсліць планы рэжыму на аднаўленне страчанай легітымнасці;

2. Заявіць, што ў выпадку працягу рэпрэсій у дачыненні да беларусаў, якія не падтрымліваюць імітацыйны «рэферэндум», супраць рэжыму Лукашэнкі будуць ужытыя далейшыя кансалідаваныя санкцыі;

3. Зноў публічна падтрымаць патрабаванні беларускага народа аб тым, што адзіным устойлівым выхадам з крызісу ў Беларусі з'яўляецца вызваленне палітвязняў і правядзенне новых датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў пад міжнародным назіраннем.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930