Знайсці
21.01.2022 / 07:54РусŁacБел

Масавыя затрыманні на «Гродна Азоце». Што там адбываецца?

За тыдзень на «Гродна Азоце» затрымалі мінімум дзесяць чалавек. Акцыя застрашвання перад рэферэндумам? Даведаліся дэталі. 

Сярод затрыманых — бацька і сын Аляксандр і Яўген Мімішы, вядучы інжынер Уладзімір Белайц. Фота: стачкам «Гродна Азота»

Масавыя затрыманні на «Гродна Азоце» пачаліся 14 студзеня. 

Многіх затрымлівалі на працы. На прахадной у людзей не спрацоўваў пропуск, і пакуль ахова разбіралася, што не так, да чалавека падыходзіла міліцыя.

Лабарантку хімічнага аналізу затрымалі ў прытулку для бяздомных жывёл, дзе яна была валанцёркай. Аднаго з майстроў узялі па дарозе дадому.

Па словах кіраўніка стачкама Юрыя Рававога, пратаколы на завадчан складалі па артыкуле 19.11 (ці 17.11 па старой рэдакцыі Кодэкса, распаўсюджванне экстрэмісцкай інфармацыі). Суткі пакуль нікому не давалі. Або затрымлівалі на 72 гадзіны, а пасля выпісвалі вялізны штраф, або адпускалі да суда.

Юрый Рававы кажа, што людзей знаходзілі па адкрытых чатах завода, вылічвалі там актыўных удзельнікаў, якія не засакрэцілі свой нумар у Тэлеграме.

«Мэта — трапіць у Тэлеграм чалавека і знайсці там кантакты іншых калег, паглядзець, як хто падпісаны, каб папоўніць сваю базу, — мяркуе Юрый. — Вылічыць удзельнікаў закрытых чатаў, каб папалохаць, што ў сілавікоў усё пад кантролем, што яны бачаць увесь кантэнт.

 Таму мы раім людзям па новай паставіць свой тэлеграм-акаўнт у тэлефоне, выдаліць стары, і зрабіць схаваным мабільны нумар». 

Ён звязвае затрыманні з рэферэндумам, які чакаецца праз месяц. І кажа, што па той самай схеме працуюць не толькі на іх прадпрыемстве і не толькі ў Гродне. 

«Арыштаваных людзей спрабуюць вербаваць, каб выкрываць лідараў на заводзе. Пагражаюць адміністрацыйным арыштам і наступным звальненнем. Пакуль чалавек чакае суда, прапануюць: маўляў, калі пагодзішся на супрацоўніцтва, патэлефануем на завод і нічога не будзе. І калі чалавек пад такім ціскам, ён можа вырашыць падпісаць паперу, каб захаваць працу».

Гродзенскі прапагандысцкі тэлеграм-канал пісаў, што нібыта Юрый прадаў канал стачкама знаёмаму, які аказаўся сілавіком, таму ўсе даныя падпісантаў — у руках міліцыі. Але сам Юрый кажа, што нічога падобнага не было. Канал па-ранейшаму належыць яму, іншыя адміністратары — за мяжой.

Чытайце таксама: «Мяне выклікаюць на прафілактычную гутарку». Што гэта такое і як сябе паводзіць?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930