Знайсці
20.01.2022 / 17:44

«Навошта нам УНС? Яны там проста спяць». Як баранавіцкія прадпрымальнікі абмяркоўвалі Канстытуцыю

Баранавіцкія прадпрымальнікі прынялі ўдзел у абмеркаванні канстытуцыйных новаўвядзенняў. Само мерапрыемства было анансаванае, як сустрэча з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігарам Хлабукіным, на якой можна задаць «любыя пытанні, якія цікавяць». Як у рэгіёнах праходзяць такія мерапрыемствы — у рэпартажы інтэрнэт-газеты «Салідарнасць».

У якасці дадатковага стымуляцыйнага фактару была названая прысутнасць на сустрэчы намесніка старшыні Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта, які адказвае за эканоміку (змяненне падатковага заканадаўства — адна з галоўных тэм, якія турбуюць сёння ІП).

Заканчвалася паведамленне, размешчанае ў чаце гандлёвага цэнтра, пераканаўчай просьбай прысутнічаць усім. Пасля ўдакладняючага пытання аб асноўнай тэме сустрэчы была пазначаная і яна — «Канстытуцыя».

Дарэчы, з больш як чатырох дзясяткаў удзельнікаў групы ў прызначаны час на сустрэчу прыйшлі каля дваццаці чалавек.

Ігар Хлабукін расказаў прысутным, чаму наспела неабходнасць унесці змены ў асноўны закон краіны, успомніўшы нядаўнія падзеі ў Казахстане, а таксама ўжо крыху прызабытыя ва Украіне і Грузіі канца мінулага стагоддзя. І падсумаваў, што змены патрэбныя, каб захаваць стабільнасць у краіне, не пайшоўшы па шляху вышэйпералічаных краін, і супрацьстаяць знешнім, унутраным пагрозам і… каранавірусу.

Акрамя таго, дэпутат расказаў і пра некаторыя планаваныя змены, падзяліўся сваім двухтыднёвым вопытам абмеркавання праекта Канстытуцыі ў іншых працоўных калектывах.

— Калі народ прагаласуе за новую Канстытуцыю — будзем жыць па ёй, не — застанемся жыць па старой, — скончыў сваю прамову Ігар Хлабукін, заклікаўшы ўсіх прыйсці на ўчасткі для галасавання і выбраць свой варыянт з двух прапанаваных.

Далей павінны былі пайсці адказы на пытанні тых, хто сабраўся.

Прысутныя ж у большасці сваім чакалі змены спікераў, каб, як было заяўлена ў паведамленні ў чаце, абмеркаваць змены ў падаткаабкладанні. Аднак намесніца старшыні Баранавіцкага гарвыканкама слова так і не ўзяла.

А адзіным пытаннем, зададзеным падчас сустрэчы дэпутату парламента, стала прапанова аб ліквідацыі Усебеларускага народнага схода.

— Навошта нам наогул патрэбны гэты УНС? — запытаўся адзін з прысутных. — Паглядзіш на гэты сход — дык яны там проста спяць.

Ігар Хлабукін падзякаваў за пытанне і выказаўся пра недапушчальнасць такіх паводзін з боку дэлегатаў УНС.

Ужо пасля таго, як некаторыя з удзельнікаў сходу сышлі на свае працоўныя месцы (працоўны дзень гандлёвага цэнтра да таго часу ўжо пачаўся), дэпутату Палаты прадстаўнікоў было зададзена яшчэ некалькі пытанняў.

— Да якой галіны ўлады можна аднесці Усебеларускі народны сход?

Ігар Хлабукін: ВНС не стане чацвёртай уладай.

— Калі ВНС будзе вырашаць нейкія пытанні, то хто іх будзе акумуляваць?

Ігар Хлабукін: Гэтым будзе займацца Прэзідыум Усебеларускага народнага схода.

— Дзе можна адсочваць змены ў праект новай Канстытуцыі? А менавіта: што было прапанавана змяніць, што было разгледжана і якое рашэнне па гэтай прапанове было прынятае.

Ігар Хлабукін: Канчатковы праект зменаў будзе апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.

Акрамя таго, на сустрэчы Ігар Хлабукін парэкамендаваў прысутным удзельнічаць у добраўпарадкаванні горада і краіны, ствараць грамадскія арганізацыі, якія будуць займацца рашэннем надзённых пытанняў добраўпарадкавання.

— Дык грамадскія арганізацыі цяпер ліквідуюць, а вы прапануеце іх ствараць, — заўважылі з залы.

Ігар Хлабукін: У нас у краіне цяпер актыўна працуюць больш за 150 грамадскіх арганізацый, напрыклад, Саюз жанчын, Саюз ветэранаў… Думаю, потым будуць яшчэ стварацца. Цяпер гэта ідзе перазагрузка… Напрыклад, калі вы захочаце добраўпарадкаваць нейкі ўчастак горада, то можаце звярнуцца ў БРСМ, там вам дапамогуць і падкажуць, як гэта зрабіць, —растлумачыў Хлабукін.

«Кухарка або клоўн не павінны прэтэндаваць на высокую пасаду». Сергеенка агучыў «народныя» прапановы ў Канстытуцыю

Ці зможа прэзідэнт займаць пасаду старшыні УНС? Не, не зможа. Але Лукашэнка — зможа

Лукашэнка пра прыняцце новай Канстытуцыі: Калі ўжо шчыра, то мне гэты працэс абсалютна не патрэбны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31