Знайсці
20.01.2022 / 13:50РусŁacБел

Вядомы расійскі алігарх расказаў, які метал у будучыні стане «новым золатам»

Медзь будзе адыгрываць важную ролю ў глабальнай энергетычнай сістэме, гаворыцца ў калонцы заснавальніка групы USM Алішэра Усманава на сайце Сусветнага эканамічнага форуму, паведамляе РБК.

Алішэр Усманаў. Фота: ТАСС

«Медзь часта называюць «новым золатам», «новай нафтай» ці нават «металам будучыні» з-за яе незаменнай ролі ў нізкавугляроднай эканоміцы і высокатэхналагічных галінах», — піша ён.

У артыкуле Усманаў прывёў даныя Міжнароднага энергетычнага агенцтва, згодна з якімі, да 2040 года сярод мінералаў і металаў, якія выкарыстоўваюцца ў экалагічна чыстых энергетычных тэхналогіях, будзе дамінаваць попыт на медзь, нікель і графіт. Да таго моманту попыт на медзь вырасце ў 2,7 раза ў параўнанні з 2020 годам.

«Гэты метал таксама будзе мець вырашальнае значэнне для тэхналогій узнаўляльнай энергетыкі», — піша Усманаў.

Разам з тым, адзначае заснавальнік USM, у наступныя гады попыт на медзь прывядзе да скачкоў цэн на метал і ў будучыні можа перавысіць прапанову. Каб пазбегнуць дэфіцыту медзі, трэба інвеставаць у геолагаразведку і новыя праекты, а таксама распрацоўваць тэхналогіі для павелічэння здабычы і прадукцыйнасці, лічыць ён.

У маі 2020 года Сусветны банк прадставіў даклад, згодна з якім, да 2050 здабыча такіх метелаў, як медзь, графіт, літый і кобальт, можа павялічыцца амаль на 500%, каб задаволіць растучы попыт на чыстыя энергетычныя тэхналогіі. Паводле ацэнак аўтараў, для выкарыстання ветравой, сонечнай і геатэрмальнай энергіі і для захоўвання энергіі ў мэтах утрымання працэсу пацяплення на ўзроўні менш за 2°C, спатрэбіцца звыш 3 млрд т мінералаў і металаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930