Знайсці
20.01.2022 / 12:03РусŁacБел

Жыхару Наваполацка прысудзілі 11 гадоў калоніі за раскіданыя «вожыкі» перад праўладным аўтапрабегам

Суд Полацкага раёна вынес жорсткі прысуд Руслану Слуцкаму, якога абвінавацілі ў замаху на прывядзенне ў непрыдатнасць чыгуначных шляхоў (ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 309 КК), а таксама акце тэрарызму (ч. 1 арт. 289 КК).

Актам тэрарызму следства палічыла раскіданыя на дарозе самаробныя «вожыкі» і металічныя шыпы перад праездам удзельнікаў аўтапрабегу «За адзіную Беларусь» — у выніку наезду адбыліся праколы шын чатырох аўтамабіляў. Але агулам пацярпелымі па справе прызнаныя больш за 70 грамадзян, якія ўдзельнічалі ў аўтапрабегу.

Суддзя Андрэй Дзергачоў падтрымаў прапанову пракуроркі Таццяны Шабекі і прысудзіў Руслану 11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Для жыхара Наваполацка, які раскідаў «вожыкаў» на дарозе, пракурор патрабуе 11 гадоў калоніі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930