Знайсці
20.01.2022 / 11:17РусŁacБел

СААЗ прапанавала зняць абмежаванні на міжнародныя паездкі з-за іх неэфектыўнасці

Камітэт па надзвычайнай сітуацыі, створаны кіраўніком Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў сувязі з пандэміяй кавіду, рэкамендаваў зняць або аслабіць абмежаванні на падарожжы паміж краінамі.

Такая рэкамендацыя была прынятая па выніках чарговага пасяджэння камітэта, якое адбылося 19 студзеня.

Абмежаванні на перамяшчэнні паміж краінамі, гаворыцца ў выніковай заяве, толькі «спрыяюць эканамічнаму і сацыяльнаму стрэсу, з якім сутыкаюцца дзяржавы», але не прыносяць выніку.

Так, указваецца ў дакуменце, абмежаванні на міжнародныя паездкі ніяк не перашкодзілі распаўсюджванню варыянта каранавіруса «амікрон».

Таксама Камітэт па надзвычайных сітуацыях паўтарыў рэкамендацыі, якія тычацца міжнародных паездак.

У прыватнасці, у СААЗ зноў заклікалі не лічыць прад'яўленне доказаў вакцынацыі ад COVID-19 абавязковай умовай для паездкі, у тым ліку з-за няроўнай даступнасці прышчэпак у розных краінах.

Замест патрабавання сертыфікатаў аб вакцынацыі, лічыць Камітэт па надзвычайнай сітуацыі, варта шырэй ўжываць іншыя меры, напрыклад, тэставанне або ізаляцыю/каранцін. Пры гэтым у СААЗ лічаць, што такія меры «не павінны ствараць фінансавай нагрузкі на асоб, якія здзяйсняюць міжнародныя паездкі».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930