Знайсці
20.01.2022 / 10:39РусŁacБел

«Пакінула суд са словамі «Жыве Беларусь». Для ўжо асуджанай Вольгі Класкоўскай пракурор папрасіў 2,5 года калоніі па новай справе

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 19 студзеня адбыўся разгляд новай крымінальнай справы супраць палітзняволенай Вольгі Класкоўскай, якую распачалі, калі жанчына ўжо адбывала тэрмін у гомельскай калоніі па першай справе.

Год таму Вольгу асудзілі да двух гадоў калоніі за ўдзел у пратэстах у кастрычніку 2020 года, цяпер яе судзяць па арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады) за каментарый у адрас брэсцкага міліцыянта, паведамляе «Новы час».

Цяпер Класкоўская абвінавачваецца ў абразе супрацоўніка Ленінскага РАУС Андрэя Хвесюка. Гэты каментарый быў змешчаны яшчэ да яе арышту, але справу супраць палітзняволенай завялі толькі ў жніўні 2021 года — праз сем месяцаў пасля прысуду па першай справе.

На судзе Вольга адмовілася ўставаць пасля абвяшчэння складу суда і назваць сваё імя і прозвішча. Яна таксама адразу заявіла хадайніцтва аб сваім выдаленні з залы пасяджэнняў і заявіла, што «суд над ёй незаконны і несправядлівы і ўдзельнічаць ў гэтым яна не збіраецца». Суд задаволіў яе хадайніцтва. Яна пакінула залу судовага пасяджэння пад канвоем з воклічам «Жыве Беларусь». Разам з ёй гэтае пасяджэнне пакінула і яе маці Людміла, якая прыехала ў Брэст падтрымаць сваю дачку.

«Вольга выглядае бадзёрай, упэўненай у сваёй праваце», — распавяла Людміла Класкоўская, якая не бачыла дачку больш за год.

Суддзя Марыя Аліферук абвесціць прысуд сёння, 20 студзеня, у 16 гадзін.

Раней Вольгу ўжо асудзілі да двух гадоў калоніі па ч. 1 арт. 342 КК за перакрыццё руху транспарту ў мінскай Серабранцы. За ўвесь час у няволі Класкоўскую неаднаразова змяшчалі ў карцар і ў памяшканне камернага тыпу. Вольга ўжо адбывала пакаранне ў гомельскай калоніі №4, калі супраць яе ўзбудзілі новую крымінальную справу.

У СІЗА-7, куды яе этапавалі з калоніі пасля завядзення крымінальнай справы, яе паставілі адразу на два прафілактычныя ўлікі: як «схільную да экстрэмісцкай і іншай дэструктыўнай дзейнасці» і «схільную да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяваў».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930