Знайсці
19.01.2022 / 23:41РусŁacБел

ЗША папярэджваюць Беларусь: вайна супраць Украіны можа стаць канцом рэжыму Лукашэнкі

Артыкул пад такой назвай выйшаў сёння ў кансерватыўным амерыканскім выданні Washington Examiner. Газета прыводзіць ацэнкі высокапастаўленага чыноўніка Дзярждэпартамента ЗША.

Амерыканскі чыноўнік сцвярджае:

«Я лічу, што саўдзел Беларусі ў такім нападзе быў бы цалкам непрымальным для беларусаў і многіх унутры рэжыму, а таксама для нас і нашых саюзнікаў і партнёраў… і мы паведамілі пра свае асцярогі беларускім уладам у прыватным парадку».

Той жа чыноўнік лічыць:

«Беларускія эліты ўсё часцей незадаволеныя тым, куды рухаецца Лукашэнка, і хуткасцю, з якой ён збліжае Беларусь з Расіяй. Я лічу, што гэта не тая канцэпцыя, якая карыстаецца шырокай падтрымкай у беларускай эліце».

Чытайце таксама: Дзярждэп: Для Аляксандра Лукашэнкі надышоў «момант, калі трэба вырашаць»

Цалкам тэкст заяваў супрацоўніка Дзяржаўнага дэпартамента ЗША па-англійску можна прачытаць тут.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930