Знайсці
19.01.2022 / 20:42РусŁacБел

Тэлефонныя махляры зарабляюць грошы, прымушаючы суразмоўцаў слухаць цішыню

Аўтамабільны сайт av.by паведамляе, што апошнім часам атрымлівае ад сваіх чытачоў скаргі на тое, што пры тэлефанаванні па аб'явах аб продажы машын па прывабных цэнах іх просяць нейкі час пачакаць адказу, а пасля за гэта спісваюцца грошы.

Фота: av.by

У аб'явах махляры пазначаюць нумары, за званкі і паведамленні на якія з абанента спаганяецца плата, прычым падвышаная.

Набраўшы такі тэлефон, чалавек чуе аўтаадказчык, які даволі доўга трымае яго «на провадзе». Некаторыя з тых, хто патэлефанаваў, пасля хвіліны чакання чулі фразу: «Платнае чаканне — 50 капеек».

Махлярства такое характэрнае тым, што той, хто яго практыукуе, мала чым рызыкуе. Шанц прыцягнуць арандатара платнага нумара да крымінальнай або адміністрацыйнай адказнасці мінімальны. Яму трэба толькі падстрахавацца: паведаміць, што званкі і SMS для чалавека на іншым канцы провада каштуюць грошай, гэта хуткамоўкай робіцца ў пачатку злучэння.

Фактычна сродкі ў абанентаў ніхто не вымагае і не выпрошвае, іх проста здымаюць з ягонага рахунку. Прычым на законных падставах — званкі на гэты нумар платныя, і ўсё адпаведным чынам зарэгістравана. 

Таму для прафілактыкі ўсім можна параіць толькі адно — захоўваць пільнасць і асцярожнасць. Хто папярэджаны — той узброены!

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930