Знайсці
19.01.2022 / 19:47РусŁacБел

Беларускія журналісты, што з'ехалі ў Польшчу, абвясцілі пра запуск сайта mostmedia.io

Сайт mostmedia.io збіраецца асвятляць жыццё беларуска-польскага памежжа, пісаць пра палітычныя падзеі ў абедзвюх краінах, жыццё беларускай дыяспары ў Польшчы, даваць беларусам парады па пераездзе ў Польшчу і легалізацыі ў гэтай краіне.

Стваральнікі сайта, які базуецца ў Беластоку, пішуць:

«Мы разлічваем, што вельмі хутка гэты стартап вырасце ў паўнавартаснае медыя, цікавае і карыснае для беларусаў па абодва бакі польска-беларускай мяжы. Тут ужо публікуюцца навіны, рэпартажы, гісторыі, разнастайныя гайды. Будзем рады, калі вы станеце нашымі чытачамі, і зваротнай сувязі!»

Тэматычна яны абяцаюць асвятляць наступныя кірункі:

  • навіны Гродна і Беластока, Беларусі і Польшчы; 
  • чым жыве беларуска-польская мяжа;
  • пра палітычную сітуацыю ў Беларусі і Польшчы;
  • пра гісторыю, культуру, турызм, бізнес;
  • пра крызіс на беларуска-польскай мяжы, выкліканы мігрантамі з Блізкага Усходу;
  • пра жыццё беларускай дыяспары ў Польшчы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930