Знайсці
20.01.2022 / 12:00

«У нас у горадзе няма такога попыту, каб плаціць такія падаткі». Іпэшнікі разважаюць, як працаваць у новых умовах

З пачатку года для многіх прадпрымальнікаў адмянілі спрошчаную сістэму падаткаабкладання. Што цяпер робяць тыя, каго закранулі змены? ІП расказалі, якія варыянты яны шукаюць, каб не страціць у грашах.

Ілюстрацыйны здымак

«Расходаў як такіх у мяне няма, таму падатак лічыцца ад усёй выручкі»

Уладзімір сем год як займаецца міжнароднай лагістыкай. З 2019-га адкрыў сваё ІП. Да падатковых змен ён працаваў па спрошчанай сістэме і плаціў 5% падатку. Цяпер пераходзіць на агульную сістэму з падаткам у 16%.

«Расходаў як такіх у мяне няма: я працую дома, з абсталявання камп’ютар ды крэсла. Таму падатак будзе лічыцца ад усёй выручкі», — кажа мужчына.

Каб не страціць у грашах, ён будзе павялічваць кошт сваіх паслуг.

«Напрыклад, я вязу тавар за сто даляраў, а кліент плаціць 150. З гэтых 50 даляраў мне трэба аддаць 16% падатку. Буду павялічваць свой профіт. Аднак кліент істотна не адчуе, я працую з замежнікамі», — тлумачыць Уладзімір.

Можна было б адкрыць фірму і працаваць па спрошчанай сістэме, але прадпрымальнік не бачыць у гэтым сэнсу.

«Вывад грошай на картку давялося б рабіць праз дывідэнты, і з іх таксама плаціць 16% падаходнага падатку».

«Буду павышаць цэны»

Вольга як ІП аказвае бухгалтарскія паслугі. Па яе падліках, падаткі для яе вырастуць у 2,6 раза.

«Гэта калі вылічаць расходы, а інакш рост быў бы ў тры разы. Мне выгадна ўказваць расходы як 20% ад выручкі, без пацвярджэння дакументамі», — кажа жанчына.

Яна ўжо на пенсіі, але нягледзячы на змены ў падатках, закрывацца не плануе.

«Пенсія самі разумееце якая. Яшчэ ёсць здароўе працаваць. Буду павышаць цэны. Абмеркавалі гэта з кліентамі яшчэ да Новага года, каб яны разумелі, чаго чакаць. Яны безвыходна адрэагавалі, — усміхаецца. — Бухгалтар ім патрэбны, дый даўно працавалі разам».

«Тут такая пастка, што пераафармленне не дапаможа»

«Тут такая пастка, што пераафармленне не дапаможа, — кажа яшчэ адзін прадпрымальнік пра магчымы выхад. — Адзін варыянт, калі ў цане паслугі шмат затрат, то пазначаць іх, але тут патрэбны талковы бухгалтар. Ну і скарачаць безнаяўны разлік і старацца працаваць за наяўныя».

Ігар аказвае сантэхнічныя паслугі ў абласным горадзе. Наняць бухгалтара яму будзе каштаваць ад 50 даляраў у месяц, у залежнасці ад аб’ёму працы.

«Ёсць паслугі, у якіх 50-60% — гэта матэрыялы і падаткі. Напрыклад, усталяваць пральную машыну каштуе 80 рублёў, але для гэтага патрэбны кран, шлангі, перахаднікі. Гэта недзе 35 рублёў. Бываюць паслугі, дзе толькі праца», — удаецца ў дэталі мужчына.

Прадпрымальнік таксама збіраецца падымаць цэны — і для арганізацый, і для фізасоб.

«Многія знаёмыя плануюць закрывацца або пераходзіць на наяўныя разлікі. Цяпер ІП мала чым адрозніваецца ад мікрафірмы. Адзінае, што да трох работнікаў абмежаванне.

Самае крыўднае, што яны павышаюць падаткі і не прапаноўваюць нічога ўзамен. У нас у горадзе няма такога попыту і абароту, каб плаціць такія падаткі не па спрошчанай сістэме», — дзеліцца набалелым Ігар.

«800 лішніх рублёў кожны месяц трэба аддаць на падаткі»

Васіль з жонкай гандлююць прадуктамі, трымаюць дзве невялікія кропкі ў гандлёвым цэнтры. Яны плацяць адзіны падатак. Раней гэта было 137 рублёў на месяц за кожную кропку. З гэтага года стаўка істотна вырасла — да 548 рублёў.

«Заробак у апошні час на дваіх складаў 2000-2500 рублёў. Цяпер з іх яшчэ 800 лішніх кожны месяц трэба аддаць», — прыводзіць лічбы прадпрымальнік.

Мужчына даўно працуе як ІП, кажа, раней калі падаткі павышалі, гэта было плюс 5-10%. Такі скачок упершыню. 

«Паспрабуем падняць крыху цэны, хоць гэта абсалютна не выйсце са становішча, яны і так растуць у закупачным кошце. Дый пакупніцкая здольнасць народу, можна сказаць, ніякая. Пару месяцаў папрацуем па новых стаўках, а што далей — абсалютна не ведаем».

Чытайце таксама:

Апублікавалі абноўлены Падатковы кодэкс. Расказваем пра асноўныя змены

Беларускі парадокс. Нават шалёны попыт на будаўнічыя матэрыялы не дапамог цэментным заводам выйсці на прыбытковасць?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31